На зямлі арыстакратаў, песняроў і касманаўтаў

     Прыказам МУС БССР ад 9 красавіка 1959 года № 48 у рэгіёне, адметным фарным касцёлам Нясвіжчыны, маляўнічымі азёрамі Мядзельшчыны, найчыстымі водамі Вілейшчыны, узлескамі і гаямі Налібокшчыны і біясферным запаведнікам Бярэзіншчыны,быў створаны аддзел пазаведамаснай  вартавой аховы пры ўпраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

свободы 4

1959 год

     У яго  склад  увайшлі  вартавыя брыгады ў Капылі, Нясвіжы, Чэрвені,  Мар’інай  Горцы,  Уздзе, Рудзенску,  Дзяржынску,  Заслаўі, Стоўбцах,  Бягомлі,  Лагойску  і Беразіно.  Яшчэ раней, у снежні 1952-га, новая структура прыйшла ў Слуцк, Барысаў,  Маладзечна.  Напрыканцы  1959-га  аддзел пазаведамаснай  вартавой  аховы  пры  УУС  Мінаблвыканкама налічваў  416  чалавек.  Яны назіралі за 432  аб’ектамі  і адасобленымі  памяшканнямі. У якасці  памочнікаў  выступалі чатыры  аўтамашыны,  дзесяць ровараў і 12 службовых сабак.

З вайны за незалежнасць — на вайну за спакой

     Першым  начальнікам  службы  стаў  маёр  міліцыі  Ніл Чарнышоў.  Ён  нарадзіўся  6  чэрвеня 1910 года ў вялікай сялянскай  сям’і  ў  вёсцы  Татарынава  Калінінскай  вобласці  Расіі.  У міліцыю прыйшоў у 1938-м, калі скончыў  мясцовы  педагагічны інстытут.  Час  быў,  як  ведаем, вельмі  і  вельмі  няпросты,  таму сваякі  спрабавалі  адгаварыць ад  такога  жыццёвага  кроку,  але ён  усё  ж  не  паслухаўся.  Падчас  Вялікай  Айчыннай  вайны знаходзіўся  на  розных  пасадах  у  Дзяржаўтаінспекцыі.  І  нетолькі  на  радзіме  —  у  Разанскай, Саратаўскай,  Маскоўскай  абласцях.  Пасля  вызвалення  Беларусі перайшоў  у  ДАІ  Гомельшчыны,  а  праз  сем  гадоў  узначаліў аўтаінспекцыю Міншчыны.

     У  ахове  давялося  вучыцца  нанова.  Вопыту  работы  ў арганізаванай  структуры  не было.  Тым  не  менш  кіраўнік даволі  хутка  зарыентаваўся.  На пачатку  1962  года  сваёй  справай  займаліся  ўжо,  як  сведчаць  архівы,  2088  вартаўнікоў і  83  брыгадзіры.  За  ўстаноўкуі  абслугоўванне  прымітыўных тэхнічных  сродкаў  адказвалі чатыры  інжынерна-тэхнічныя работнікі  і  шэсць  манцёраў-электрыкаў.

     Вось  такую  гаспадарку атрымаў  у  1964-м  у  спадчыну ад  падпалкоўніка  міліцыі  Ніла Чарнышова  маладзейшы  за  яго на  дзесяць  гадоў  падпалкоўнік міліцыі  Іван  Емяльянаў.  Выпускнік Магілёўскага  педвучылішча,  ён настаўнічаў  у  Лельчыцкім  раёне  да  прызыву  ў  Чырвоную армію.  Скончыў  па  накіраванні Лепельскае  ваенна-пяхотнае вучылішча  і  ў  снежні  1941-га  ў званні  лейтэнанта  прыняў  баявое  хрышчэнне…  на  роднайзямлі  свайго  папярэдніка!  На пачатку 1942-га быў цяжка паранены. Падлячыўся і вярнуўся на фронт.  Пад  Варонежаматрымаў другое цяжкае раненне. Асколак снарада трапіў у грудзі, на шчасце  жыццё  выратаваў  металічны грабянец,  які  зусім  выпадкова аказаўся  ў  нагрудным  кармане. Зноў ляжаў у шпіталі, пасля якога ў  Чэлябінску  пачаў  абучаць  моладзь перад адпраўкай на фронт. Пасля  вайны  былы  камандзір роты запаснога стралковага палка  спачатку  змагаўся  на  роднай Магілёўшчыне  з  бандытызмам, потым  служыў  у  мінскай  абласной міліцыі.

      Пры  ім  вартаўнічых  і брыгадзіраў  абхадных  пастоў пачалі  замяняць  міліцыянерамі. Менавіта  з  гэтага  пачаўся  штатны спіс супрацоўнікаў у пагонах. Першапачаткова  іх  налічвалася ўсяго  37.  За  час  кіравання Івана  Кірылавіча  колькасць падраздзяленняў  павялічылася да  15,  а  лічба  паднаглядных аб’ектаў  дасягнула  амаль  шасці тысяч,  на  больш  чым  трэці  з якіх  устанавілі  сігналізацыю. На  ўзбраенні  знаходзілася  17  аўтамашын,  утрымліваліся 88  службова-вышуковых  чацвераногіх  сяброў.  Барысаў,  Слуцк, Маладзечна,  Салігорск,  Вілейка, а  крыху  пазней  —  Нясвіж  і  Дзяржынск маглі пахваліцца пунктамі цэнтралізаванай аховы.

????????????????????????????????????

1969 год

     Адным  з  самых  надзейных памочнікаў  Івана  Емяльянава быў  удзельнік  партызанскага руху  на  Міншчыне  Уладзімір Навумовіч.  Былы  камсамольскіработнік звязаў свой лёс са служ-бай праз чатыры гады пасля таго, як  Іван  Кірылавіч  яе  ўзначаліў, і  цягам  17  гадоў  з’яўляўся  нязменным  намеснікам  начальніка аддзела  пазаведамаснай.  Па словах  ветэранаў,  яго  заўсёды адрознівалі  разумная  прынцыповасць,  высокі  прафесіяналізм і  аб’ектыўная  патрабавальнасць да  калег.  Ён  шмат  увагі  ўдзяляў укараненню  ахоўна-пажарнай сігналізацыі, стварэнню ПЦН, дапамозе  на  месцах,  начным  праверкам  нясення  варты.  Дзякуючы яму практыкай сталі семінары па розных накірунках дзейнасці, развівалася  творчая  ініцыятыва падначаленых,  умацоўваліся дысцыпліна і парадак. Разгар яго паказальнай  працы  прыйшоўся на  новы  перыяд  развіцця  служ-бы.  Ён  пачаўся  ў  1970-м  —  пасля пастановы  саюзнага  Саўміна  абудасканаленні  аховы  аб’ектаў. На  аснове  аўтамотапатрульных нарадаў  пачалася  арганізацыя маршрутаў  «начной  міліцыі».  У  найбольш  буйных  гарадах пачалі  пераходзіць  на  кругласутачную  міліцэйскую  ахову,  што дазваляла прымаць пад свой нагляд і кватэры грамадзян.

     Яшчэ актыўней служба працягнула  развівацца  з  прыходам у 1976-м на пасаду кіраўніка маёра  міліцыі  Сцяпана  Выскваркі. Ураджэнец  капыльскай  вёскі Блеўчыцы  стаяў  на  чале  яе, як  і  папярэднік,  12  гадоў.  Пры ім  налічвалася  ўжо  больш  за  400 міліцыянераў і каля чатырох тысяч  вартаўнічых.  Пад  надзейным  наглядам  існавалі  сем  тысяч аб’ектаў, 92 адсоткі якіх мелі ахоўна-пажарную  сігналізацыю. Мабільнасць  узрасла  дзякуючы  38  набытым  службовым аўтамабілям.  Агульныя  поспехідасягаліся  людзьмі,  якія  з  вайны за незалежнасць прыйшлі на вайну за спакой, а таксама тымі, хто  меў  ужо  за  сваімі  плячыма немалы  жыццёвы  вопыт,  хто працаваў  раней  на  розных  пасадах у сістэме МУС. Акрамя вышэй названых, гэта Віктар Якімаў, Мікола  Зязюльчык,  Уладзімір Жук, Мікола Пруднікаў, Барыс Бурак, Яўгенія Будай.

????????????????????????????????????

1993 год

     Пра  апошнюю  неабходна  распавесці  асобна.  Жэнька  была  зусім  маленькай,  калі бацька  пайшоў  на  вайну.  Каб выжыць,  у  вялікай  сялянскай сям’і  трэба  было  працаваць  і малым, і больш дарослым. І яна рабіла  ўсё  магчымае,  каб  дачакацца  Перамогі.  І  засталасяна  ўсё  жыццё  такой,  якой  стала ў  дзяцінстве,  —  працалюбівай, уважлівай,  клапатлівай,  умеючай  цаніць  людзей  і  радасныя хвіліны,  пераадольваць,  нягле-дзячы  ні  на  што,  шматлікія  і  непрадказальныя  цяжкасці.  Сярэбраны медаль дапамог паступіцьпасля  дуброўскай  школы  Маладзечанскага  раёна  ў  так  званы  нархоз  (цяпер  —  БДЭУ),  які накіраваў  потым  адну  з  лепшых сваіх выпускніц у мінскую абласную міліцыю. А ўжо праз паўтара гады  Яўгенія  стала  галоўным бухгалтарам  аддзела  пазаведамаснай  аховы.  Набытыя  яшчэў  дзяцінстве  якасці  дапамаглі таленавітай  жанчыне  ўпэўнена і  цвёрда  трымаць  руку  на  пульсе  грашовай  палітыкі  не  толькі ў Мінску, але і на перыферыі. За  43  гады  працы  Яўгенія  Купрыянаўна  навучыла  прамудрасцям вельмі адказнай і далёка не простай справы не адзін дзясятак высакакласных  паслядоўнікаў. Імя  актыўнай  сяброўкі  ветэранскай суполкі занесена ў Кнігу гонару аб’яднання «Ахова».

 

Праз аўтаматны агонь —  у пекла радыяцыі

     Гэтаксама ў Кнізе гонару — імя сённяшняга  кіраўніка  ветэранскай арганізацыі абласной аховы палкоўніка  міліцыі  ў  адстаўцы Уладзіміра  Арлоўскага.  Па  яго словах,  Яўгенія  Купрыянаўна разам  з  сяброўкамі  па  былой працы  Зінаідай  Хіхіч,  Вольгай Вярбіцкай,  Алай  Чарнавусік, Нінай  Грышкевіч,  Ларысай  Цежар, Марыяй Махвіеняй актыўна ўдзельнічае  ў  разнастайных мерапрыемствах  мясцовай суполкі.  Уладзімір  Яўгенавічузначаліў  яе  ў  маі  2012-га, адпрацаваўшы  пэўны  час  у спартыўным  таварыстве  «Дына-ма»,  куды  ўладкаваўся  пасля  таго, як пайшоў на пенсію з пасады галоўнага  інспектара  штаба  Дэпартамента аховы МУС. Пачынаў жа  ён  у  ахове,  добраахвотна адслужыўшы  пасля  іняза  (сёння — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)  афіцэрам  два  гады ў  Германіі,  у  1980-м.  Спачатку быў  інспектарам  аддзялення, якое  даволі  хутка  ўзначаліў, пазней  —  намеснікам  начальніка ўпраўлення,  адказваючым  за міліцэйскую,  ваенізаваную  і вартавую  ахову,  што  рэгулярна прызнавалася  адной  з  лепшых у  рэспубліцы.  Разам  з  іншымі прадстаўнікі  гэтага  падраздзялення  адстаўныя  падпалкоўнікі міліцыі Мікалай Карповіч і Рыгор Лойка, адстаўныя маёры міліцыі Валерый Сяўрук і Сяргей Бокуць самааддана  змагаліся  з  чарнобыльскай навалай.

     Увогуле  ў  ліквідацыі  наступстваў  катастрофы  прынялі  ўдзел каля  200  супрацоўнікаў.  Асобныя з іх раней ваявалі ў Афганістане. У  Слуцку  ўганаравалі  былых афганцаў  адстаўнога  капітана міліцыі  Уладзіміра  Аляшкевіча, у  Жодзіна  —  адстаўнога  прапаршчыка  міліцыі  Андрэя  Буку. У  ліку  тых,  хто  прайшоў  праз аўтаматны  агонь,  хто  жывым шчытом паўстаў на шляху пады-маючага  галаву  міжнароднага тэрарызму, — адстаўны палкоўнік міліцыі  Уладзімір  Хаванцаў, адстаўны  капітан  міліцыі  Васіль Давыдзюк,  прапаршчыкі  міліцыі ў  адстаўцы  Міхась  Захарэвіч, Юрый Лісаў і Юрый Шумскі. Яны сумленна  выканалі  свой  воінскі і  грамадзянскі  абавязак  разам  з  прадстаўнікамі  асобнага дывізіёна міліцыі, які на пачатку 1987 года рэарганізавалі ў асоб-ную роту, якую перадалі аддзелу пазаведамаснай аховы.

     Дывізіён  стварылі  ў  1978-м  для  аховы  асабліва  важных дзяржаб’ектаў.  Найперш  у  яго ўвайшоў  асобны  ўзвод,  які падпарадкоўваўся  аддзяленню  аховы  грамадскага  парадку абласной міліцыі. Яшчэ на пачат-ку 1960-х ён назіраў за Інстытутам ядзернай  энергетыкі  ў  Соснах. Цягам  часу  структуру  папоўнілі падраздзяленні,  якія  сачылі  за судова-псіхіятрычным  корпусам клінічнай  бальніцы  ў  Навінках, Інстытутам прыкладных фізічных праблем  імя  А.  Н.  Сеўчанкі ў  Шчомысліцы  і  інстытутам анкалогіі,  медрадыялогіі  ў Лясным.  Пасля  перадачы  роты  «совам»  функцыянальныя  абавязкі  супрацоўнікаў некалькі  змяніліся.  Былі  палепшаны  тэхнічная  аснашчанасць  і ўмацаванасць  аб’ектаў.  Аддзяленне  судова-псіхіятрычнай экспертызы  перасялілі  ў  камфартабельнае  памяшканне,  што палепшыла  і  ўмовы  нясення службы,  і  ўтрыманне  спецкан-тынгенту.  Многія  ахоўнікі  адначасова  вучыліся,  атрымлівалі вышэйшую  адукацыю  і  паспяхова  праяўлялі  сябе  ў  далейшым. Падпалкоўнік  міліцыі  Вячаслаў Скуратовіч,  напрыклад,  выдатна  спраўляўся  з  абавязкамінамесніка  начальніка  вучэбнага цэнтра.  Падпалкоўнікі  міліцыіЛеанід  Талан  і  Мікалай  Мазейка  вылучаліся,  адпаведна,  на пасадах  намесніка  начальніка штаба  абласнога  ўпраўлення аховы  і  намесніка  начальніка следчага  ўпраўлення  УУС Мінаблвыканкама.

     Падчас  ліквідацыі  наступстваў  страшэннай  тэхнагеннай катастрофы  мінулага  стагоддзя камандзірам  зводнага  атрада  Міншчыны  стаў  намеснік начальніка  абласной  ДАІ  маёр  міліцыі  Валерый  Папоў.  У 30­кіламетровай  зонебылы партыйны  работнік  належна наладзіў  адказную  даручаную справу.  Яго  асабісты  прыклад у  многім  садзейнічаў  таму,  што ўскладзеныя  на  калектыў  задачы  неадкладна  і  паспяхова выконваліся.  За  ініцыятыву  і граматныя прафесійныя дзеянні афіцэра ўзнагародзілі каштоўным падарункам.  А  на  прымеркаваным да  30­й  гадавіны  аварыі  на  ЧАЭС прыёме  ліквідатараў  у  Міністра ўнутраных  спраў  адстаўны палкоўнік  міліцыі  атрымаў  з рук  генерал­лейтэнанта  міліцыі Ігара  Шуневіча  Ганаровую  грамату Савета Міністраў. З такой жа ўзнагародай  вярнуліся  з  той  сустрэчы адстаўныя падпалкоўнікі міліцыі  Віктар  Піляк,  Мікалай Карповіч  і  Рыгор  Лойка  ­  ветэраны службы, якой у 1988­м Валерый Папоў пачаў кіраваць замест Сцяпана Выскваркі.

     За  плячыма  новага  шэфа стаялі  багаты  арганізацыйны вопыт  і  вялікая  тэарэтычная  і практычная  школа  кіравання. Ён адразу сур’ёзна ўзяўся за паляпшэнне  існуючай  вытворчай базы,  тэхнічнае  пераўзбраенне ды кадравае ўмацаванне апарату.  Да  ранейшых  атрымаўшых самастойнасць падраздзяленняў дадаліся  яшчэ  два  ­  у  Капылі  і Старых  Дарогах.  Становішча  напачатку 1990­х было для ўсіх аднолькава  кепскім.  Эканамічная сітуацыя  ніяк  не  дазваляла шматлікім  дзяржаб’ектам,  найперш  установам  навукі,  культуры  і  аховы  здароўя, разлічвацца  за  паслугі. Але,  нягледзячы  на негатыўныя,  а  бывала, і  крытычныя  моманты, кіраўнік  не  разгубіўся, як  некаторыя  іншыя,  а працягваў  нястомна  працаваць.  Пакрысе  сітуацыя пачала  мяняцца  ў  лепшы бок, і служба прадоўжыла ўмацоўвацца.  Новыя а д м і н і с т р а ц ы й н ы я памяшканні  нарадзіліся  ў Бярэзіне  і  Барысаве,  Вілейцы і  Дзяржынску,  Жодзіна  і Клецку,  Мядзелі  і  Слуцку, Салігорску,  Стоўбцах,  Уздзе  і Чэрвені.  Калектыў  упраўлення перабраўся  ў  найбольш  зручныя  для  паспяховай  працы памяшканні  адміністрацыйнага будынку  УУС  Мінаблвыканкама. Менавіта  Валерый  Іванавіч узгадніў  выдзяленне  зямельнага  ўчастку  і  падрыхтаваў  з  удзелам спецыялістаў праектна­каштарысную  дакументацыю на  ўзвядзенне  сённяшняга  будынку  абласных  «соў».  Кругласутачныя  нарады  можна  было ўбачыць  ужо  ва  ўсіх  гарадках і  райцэнтрах,  што  стала  значнай  падмогай  у  прафілактыцы правапарушэнняў.

DSC_0063

1995 год

     Хутка  і  эфектыўна  ў  той жа  час  адпрацоўвала  ўсе  маральныя  і  матэрыяльныя  на  яе выдаткі  легендарная  «Алеся».  У тым, што яна «прапісалася» ва ўсіх  24  падраздзяленнях,  ­  выключная  заслуга  палкоўніка міліцыі  Міхаіла  Кавалёва,  які амаль шэсць гадоў узначальваў службу  тэхнічных  сродкаў  аховы. Гэта быў спецыяліст­практык, якога  пашукаць!  Ён  шчыраваў дзяжурным  ПЦА,  намеснікам начальніка  Ленінскага  (Мінск) райаддзела  аховы,  пакінуў яскравы  след  у  гарадскім упраўленні. Па словах абласных калег­ветэранаў, яго сталі паважаць  адразу  пасля  з’яўлення  ў калектыве.  Сапраўдны  майстар сваёй справы, чулы, спагадлівы кіраўнік,  ён  быў  і  застаўся  спачуваючым,  разумеючым  іншага таварышам  і  сябрам.  Добрыя словы  пра  Міхаіла  Васільевіча скажуць  і  ў  кіруючым  апараце аховы,  дзе  ён  быў  намеснікам начальніка  па  тэхніцы.  Яго справу  вельмі  годна  працягваў палкоўнік  міліцыі  Сяргей  Пенязь.  Толькі  ў  2001  годзе  пад нагляд з падключэннем на ПЦН дадаткова  прынялі  561  аб’ект і  1384  кватэры.  У  цэлым  жа лічбы выглядалі так: 4047 і 3577.  У  Мінскім  раёне  між  іншым пачала  дзейнічаць  радыё­ахова.  З  яе  дапамогай  сачыць  за  становішчам  сродкаў сігналізацыі  можна  было  на адлегласці  ў  30  км  ад  пункта цэнтралізаванага  назірання. Напрыканцы  таго  ж  2001­га  ў Барысаве  паспяхова  прайшла выпрабаванні  больш  дасканалая сістэма. Маючы такую ж высокую  надзейнасць,  яна  каштавала ўдвая менш. Яе дачакаліся неўзабаве  ў  Пухавічах,  Маладзечне і Слуцку.

Хто добра думае — той добра і кіруе

     У 2002-­м новым начальнікам стаў  палкоўнік  міліцыі  Генадзь Пяхота. Што ўяўляла тады сабой служба,  ён  ведаў  не  па  чутках. Пачынаў  пасля  арміі  радыстам другога  разрада  ў  Завадскім (Мінск)  райаддзеле  міліцыі. Сюды  ж  праз  тры  месяцы  абу­чэння ў Рэспубліканскай школе падрыхтоўкі сярэдняга і малодшага саставу і вярнуўся. Па службе рос, на дзіва, хутка: камандзір аддзялення,  кіраўнік  узвода мясцовага дывізіёна, інспектар­дзяжурны асобнага дывізіёна па ахове аб’ектаў Вілейска­Мінскай воднай сістэмы, камандзір узвода па ахове метрапалітэна, ротны палка ППСМ, затым патрульна­паставой  службы  Ленінскага (Мінск) РАУС, камбат аховы таго ж раёна, якую да новай пасады і  ўзначальваў.  Прафесійна  падрыхтаваны, аб’ектыўны і прынцыповы,  ветлівы,  далікатны і  ўважлівы,  спагадлівы  і памяркоўны, Генадзь Мікалаевіч будаваў  агульную  працу  планава,  з  улікам  магчымасцей памочнікаў  і  перспектывы.  Ён сістэмна  і  крытычна  аналізаваў вынікі  службовай  дзейнасці, здольны  быў  мабілізаваць  пад­началеных  на  абавязковае  і поўнае  выкананне  даручанага вышэйшым  кіраўніцвам.  Пры гэтым  заклікаў  усіх  вучыцца справе не перастаючы, як рабіў гэта  сам:  завочна  скончыў  спачатку  Мінскую  спецыяльную сярэднюю школу МУС СССР імя М.  В.  Фрунзе,  а  затым  Мінскую вышэйшую  школу  Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

     Генадзь  Пяхота  вельмі радаваўся  таму,  што,  хоць  і з  вялікімі  цяжкасцямі,  на  пачатку  2007­га  яму  ўсё  ж  такі ўдалося  «звіць»  такое  жаданае  для  калектыву  «соў»  су­часнае  «гняздо».  Дарабіў  ён,як  і  абяцаў,  і  другую  пачатую папярэднікам  справу  ­  у  новыя  адміністрацыйныя  будынкі перасяліліся  супрацоўнікі  ў Мядзелі, Пухавічах і Крупках. Раней рэканструявалі свае службо­выя памяшканні мінскае раённае і чэрвеньскае падраздзяленні.

     У  снежні  2009  года  на  змену  Генадзю  Пяхоце  прыйшоў палкоўнік  міліцыі  Андрэй  Курылёнак,  які  ў  свой  час  заняў  яго былую пасаду ў ахове Ленінскага раёна.  Да  яе  энергічны  і працалюбівы  спецыяліст  паспяхова  ўзначальваў  тылавую службу  гарадскога  ўпраўлення. А  пасля  кіраваў  гомельскай абласной  аховай.  У  мінскай,  аднак,  надоўга  не  затрымаўся,  хаця  карыснымі  справамі  паспеў адзначыцца. Асабліва ўдзячнымі Андрэю  Паўлавічу  засталіся валожынскія  ахоўнікі.  Раней яны  «жылі»  на  другім  паверсе будынка  райміліцыі,  а  ў  сакавіку 2010­га займелі сваю плошчу і сталі суседзямі  «Белпошты».  Тут,  натрэцім  паверсе,  усяліліся  ў  прасторныя светлыя цёплыя і прыемныя  воку  кабінеты.  Узначальваў тады  мясцовую  службу  аховы  маёр  міліцыі  Валерый  Мамонька,  які  цяпер,  атрымаўшы званне  падпалкоўніка  міліцыі, працуе  намеснікам  начальніка аддзела  міліцэйскай  аховы  цэн­тральнага  апарата.  Да  слова,  па выніках аператыўна­службовай і фінансава­гаспадарчай дзейнасці абласное  ўпраўленне  прызналі тады  трэцім  сярод  аналагічных падраздзяленняў  Дэпартамента аховы.

     У  красавіку  2011­-га  ўпраўленне ўзначаліў падпалкоўнік (сёння  палкоўнік)  міліцыі  Алег  Царук. Патрабавальны,  крэатыўны  і справядлівы  кіраўнік,  прапагандыст  здаровага  ладу  жыцця, ён  стаў  прыкладваць  усе  свае творчыя  намаганні  для  захавання  і  прымнажэння  зробленага, дасягнення  чарговых,  больш высокіх  паказчыкаў  у  адказнай  працы.  Для  гэтага  новы начальнік  неадкладна  ўзяўся  за абсталяванне працоўных месцаў і стварэнне на іх найбольш кам­фортных  умоў  для  карыснай і  эфектыўнай  працы.  Пачалі функцыянаваць  яшчэ  тры  новыя  адміністрацыйныя  будынкі: у  Капылі,  Заслаў’і  і  Смалявічах. Ідзе  актыўная  падрыхтоўка  да ўзвядзення новага будынка ў Лагойску.  Ва  ўпраўленні  з’явіласягісторыка­дэманстрацыйная  зала.  Узорна  абсталявалі  кабінеты псіхолага,  аховы  працы,  вучэб­ныя  класы  па  накірунках  службовай  дзейнасці,  селектарную  і актавую  залы,  памяшканне  для інструктажа  асабістага  складу  асобнай  міліцэйскай  роты  і бытоўку.

647A0556

2019 год

     Дзякуючы  агульнай  мове Алега  Вячаслававіча  і  старшыні абласнога  савета  ветэранаў Уладзіміра  Арлоўскага  заўважна актывізаваўся  ветэранскі  рух, у  які  ўцягнуты  пенсіянеры  розных  пакаленняў.  Дарэчы,  наўліку  ў  грамадскай  арганізацыі больш  за  600  чалавек.  Нега­лосным  таварыскім  законам  у згуртаваным  калектыве  сталі пастаянная ўвага да старэйшых і неадкладная  дзейсная  дапамога тым,  хто  адчувае  ў  ёй  найбольшую  патрэбу.  Асаблівы  клопат  з боку  кіраўніцтва  службы  і  ветэранскага  актыву  адчуваюць  на сабе інваліды, слабыя і хваравітыя. Вялікая  ўвага  ў  той  жа  час  надаецца  дабрачыннасці,  актыўнаму ўдзелу  ў  такіх  акцыях,  як  «Дзень ведаў» і «Падары радасць дзецям», добраахвотным  ахвяраванням для  лячэння  як  сваіх  калегаў,  так і  супрацоўнікаў  гаррайорганаў, устаноў і арганізацый Міністэрства ўнутраных спраў.

     Вынікам  дзейнасці  ўпраўлення за 2012 год стала яго другое  месца  сярод  аналагічных падраздзяленняў.  Барысаўскі, Нясвіжскі,  Старадарожскі  і Чэрвеньскі аддзелы занялі прызавыя  месцы  ў  сваіх  падгрупах. Два  першых  атрымалі  ў  падарунак  аўтамабілі.  У  наступным  годзе вылучыліся Дзяржынскі, той жа  Нясвіжскі  і  Валожынскі  АДА.  У 2014­-м калектыў заваяваў гана­ровае першае месца, а Лагойскі і Дзяржынскі  аддзелы  ­  першае  і трэцяе месцы ў сваіх падгрупах. І ў наступным годзе ўпраўленне прызналі  лепшым.  Пры  гэтым чатыры яго аддзелы былі ў падгрупах  лідзерамі  і  прызёрамі. У  2016­м  калектыў  заняў  другое  месца,  а  пераможцамі  і прызёрамі  ў  падгрупах  сталі пяць падраздзяленняў.

_DSC8170

2019 год

     Мінскае  абласное  ўпраўленне  аховы  працягвае  паспяхова выконваць пастаўленыя перад  ім  задачы  і  годна  сустракае свой цудоўны юбілей.

Уладзімір БАРЫСЕНКА  

Фота з архіва МАУДА МУС