MyCollages

ШКОЛА БЯСПЕКI. Медаль лепшаму сябру.

     З мiлiцыянерамi, службовымi сабакамi i «савянём» выхаванцы дзiцячага сада-ясляў №35 сустракалi лета и штудзiравалi правiлы бяспечных паводзiн.

     Маладзечанскi адзел Дэпартамента аховы МУС пры падтрымцы ўпраўлення адукацыi iнiцыiраваў iнфармацыйна-прафiлактычную акцыю «Савяня спяшаецца на дапамогу», прысвечанаю Дню абароны дзяцей. Як вядома, менавiта гэта птушка– сiмвал мудрасцi, здольная бачыць у самай непрагляднай цемры.

     Праваахоўнiкi калясяць па ўсiм раёне и расказваюць выхаванцам устаноў адукацыi аб правiлах бяспечных паводзiн,аб тым, як важна ўмець абараняць сябе і сваю маёмасць, жыллё. Мiлiцыянеры лiчаць, што валодаць такой iнфармацыяй карысна з маленства. I з iмi немагчыма не згадзiцца.

     Захапленне и здзiўленне выклiкалi госцi ў хлопчыкаў i дзяўчынак сада-ясляў №35. Дзясяткi цiкаўных дзiцячых вачэй сачылi за сапраўдным прадстаўленнем, якое паказалi службовыя сабакi i iх «выхавацелi ў пагонах». Знайсцi згубленую рэч, адшукаць пару да абутку, бездакорна выканаць усе каманды – з гэтым выдатна справiлiся Джэсi i Эд Грэгар пад пiльным кiраўнiцтвам мiлiцыянераў-кiнолагаў Аляксандра Бурака i Яраслава Падмаскоўнага.

     Пра нялегкiя буднi супрацоўнiкаў Дэпартамента аховы дашкольнiкам рассказала начальнiк штаба Таццяна Габец. Яна сканцэнтравала ўвагу на спосабах захавання маёмасцi i жылля, у чым дапамагае гаспадарам iх служба. Дарэчы, у Маладзечанскiм раёне пад аховай Дэпартамента знаходзяцца магазiны шырокага профiлю, аптэкі, музеі, установы адукацыi, у тым ліку і дзiцячыя сады, а яшчэ шмат кватэр, дач і забаўляльных устаноў.

     Многiя дашкольнiкi настолькi былi захоплены, што адразу пажадалi звязаць свой прафесiйны лёс з праваахоўнымi органамi. У хлопчыкаў i дзяучынак нават была магчымасць адчуць сябе стражамi парадку, прымераць амунiцыю, пасiгналiць у мiлiцэйскай машыне i пасябраваць са службовымi сабакамi. У знак падзякi дзецi падрыхтавалi Джэсi и Эд Грэгару сiмвалiчныя падарункi i медалi, на многiх з якiх было пазначана – «Лепшаму сябру».

Ірына Рабушка

“Маладзечанская газета”