Малой радзiме прысвячаецца…

Жыццё маё: нялёгкія шляхі, блуканні,

Але ў душы – заўсёды вечны май!

Таму што ведаю, што на спатканне,

Мяне чакае мой далёкі родны край.

З яго ўсё, без сумнення, пачалося,

Ен ціхім ветрам уплеў мне шчасце ў валасы.

Яго палі і рэкі – гэта то, што назаўжды у сэрцы рэхам засталося…

У іх я чую сваіх продкаў галасы.

У іх я чую песню светлую матулі,

Яны мне даравалі сталасць і пакой.

І я малюсь, Зямля мая, цябе каб абмінулі,

І абыйшлі няўзгоды, заняпады стараной.

Ты даравала мне і чуласць, і сумленне.

Ты шчырасць і цяпло маёй душы.

Ты – кожнае маё пражытае імгненне,

Ты светлыя пачуцці ў маім сэрцы варушыш.

…І хоць жыццё маё нялёгкія шляхі-блуканні,

Я шчыра дзякую табе за то, што у маёй душы заўседы вечны май!

Я дзякую табе за кожнае, хоць і кароткае, спатканне,

За кожны поспех мой, я абавязана табе, мой родны край!

 

Анастасія Шыпіла