Парадак ахоўвае чэмпіён

     Ен аддае перавагу мірнаму ўрэгуліраванню канфліктаў на службе. І гэта не проста непаразуменні на працы. Камандзіру аддзялення груп затрымання Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Міхаілу Георгіевічу Кардымону даводзіцца сутыкацца з сапрауднымі злачынцамі. І як бы ні хацелася, каб дзяжурства прайшло спакойна, неабходнасць ужываць прыемы самаабароны існуе. Таму два абавязковыя заняткі у тыдзень на татамі з’яўляюцца неабходнасцю. Аднак Міхаіл Кардымон не абмяжоўваецца толькі адпрацоўкай прыемаў затрымання. На працягу сваей кар’еры у органах унутраных спраў ен рыхтуе сябе да выступленняў па рукапашным баі, самба, легкай атлетыцы, лыжах, прафесійным майстэрстве. І небезвынікова. Залатыя медалі абласных спаборніцтваў па гэтых відах спорту Міхаіл збірае ўжо не першы год. У 2017 годзе ен дабраўся да другой пазіцыі п’едэстала рэспубліканскага першынства па рукапашным баі сярод работнікаў Дэпаратамента аховы МУС Беларусі. Выпадковых людзей там не было, усе мэтанакіравана падрыхтаваныя і настроеныя на перамогу байцы.

     Работнікі Бярэзінскага аддзялення збіраюцца на заняткі па самаабароне ў зале барацьбы спартыўнай школы. Пасля адпрацоўкі прыемаў пераходзяць да заняткаў па любімых відах спорту. Для Міхаіла гэта грэка-рымская барацьба.

IMG_7098-с-768x482

    – Асабліва шмат часу надаю менавіта грэка-рымскай барацьбе, а не самба, дзе таксама выступаю. Справа ў тым, што ў мяне ўжо есць пэўная барцоўская база, якая патрэбна для самба. З 8 гадоў я займаўся ў секцыі Міхаіла Іванавіча Фесуна. Таму больш увагі надаю ўдарнай тэхніцы, каб паспяхова спаборнічаць. Дарэчы па грэка-рымскай барацьбе я працягваю выступаць ад універсітэта, дзе вучуся і паспяхова. Па-іншаму і быць не можа, Міхаіл Іванавіч Фясун заклаў базу, якая дазваляе лідзіраваць і заваеўваць узнагароды.

     На першынстве Дэпартамента аховы па рукапашным баі канкурэнцыя заўседы была на высокім ўзроўні. Да 2017 года мне не ўдавалася ўзысці на ганаровы п’едэстал, я займаў 4-5 месцы, але ўсе ж увайсці ў лік пераможцаў атрымалася. З малых гадоў мяне настройвалі на тое, каб заваеўваць узнагароды ў спорце. Вельмі хацелася трапіць у вучылішча алімпійскага резерву, аднак не прынялі. Перажываў, але змірыўся.

     Выступаць хочацца на ўсіх спаборніцтвах, прытым, што падобныя ініцыятывы заўседы добра прэміруюцца. Аднак, у жыцці Міхаіла быў час, калі ў трэніроўках наступіў перапынак. Як выхаванец Бярэзінскай школы-інтэрната, калі яе ліквідавалі, выпускны клас заканчваў у Старых Дарогах. Там патрэбнай спартыўнай секцыі не знайшоў. Але паступіўшы ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт аднавіў заняткі. Пасля таго, як Міхаіл правучыўся два гады, ен вырашыў узяць акадэмічны водпуск і пачаў сваю кар’еру ў Дэпартаменце аховы ў Чэрвені. Неяк, наведаўшы прафесійныя курсы, захацеў стаць кінолагам. Пасля года вывучэння літаратуры аб службовых сабаках абзавеўся шчанюком нямецкай аўчаркі і стаў дрэсіраваць яго. У Чэрвені Міхаіл працаваў два гады, пасля чаго вярнуўся у Беразіно ўжо кінолагам. Затым захацелася паспрабаваць свае сілы ў сталіцы. У Беразіно неўзабаве падышла яго чарга на жылле, і ен зноў вярнуўся у родны горад. Уладкаваўшыся тут, аднавіўся ва ўніверсітэце. І ўвесь час займаецца рукапашным боем.

     Больш увагі гэтаму спорту ўдзяляць атрымліваецца менавіта ў Беразіно, — гаворыць Міхаіл. – Таму і вынікі есць. Цяпер мая вагавая катэгорыя ў рукапашным баі – да 75 кілаграмаў, а раней я выступаў у катэгорыі да 70 кілаграмаў. Самастойна займаюся бегам, выходжу на прабежку з сабакам. Для прыкладу, крос на 3 кіламетры прабягаю за 10 хвілін.

     — На службе прыходзіцца сутыкацца з рознымі здарэннямі. Супрацоўнікі нашага аддзялення выязджаюць на месцы злачынства, на ахоўныя аб’екты першымі. Першымі ж і ўступаюць у размову, як правіла, з правапарушальнікамі. Аднак сілавому затрыманню я і мае калегі лічым за лепшае перакананне.

газета «Бярэзінская панарама»