Супрацоўнікі Дэпартамента аховы забяспечваюць прапускны рэжым у школах

     У гэтым навучальным годзе ў школах Мінскай вобласці ўзмацняюць бяспеку. Да працы па забеспячэнні прапускнога рэжыму ва ўстановах адукацыі прыцягваюцца супрацоўнікі Дэпартамента аховы. У Салігорскім раёне дзяжурства работнікаў ахоўнага ведамства ўжо наладжана ў трох школах. Да канца года ініцыятыву распаўсюдзяць ва ўсе навучальныя ўстановы раёна з колькасцю вучняў больш чым 350. Як працуе новаўвядзенне і якая яго мэта — высветліла наша здымачная група падчас наведвання другой салігорскай школы.

www.stc-tv.by