Моладзь высадзіла туі

     Райкам БРСМ правёў акцыю добраўпарадкавання на тэрыторыі парка сямейных дрэў, закладзенага ў 2019 годзе. У мерапрыемстве, прысвечаным да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прынялі ўдзел маладыя лідары.

     — У падобнай акцыі ўдзельнічаю ўжо не ўпершыню, — падзяліўся начальнік Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы Даніл Тарацін. – Для мяне вельмі важна каб мы, маладыя, рабілі карысныя справы, унеслі сваю часцінку ў прыгажосць роднага горада.

     Дарэчы, туі выдзеліў Бярэзінскі лясгас.

     Моладзь таксама наведала музей у гімназіі, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

photo_2021-11-04_13-20-20-1181x788

1-1181x788

photo_2021-11-04_13-20-23-1181x788

photo_2021-11-04_13-20-21-2-1181x788

photo_2021-11-04_13-20-22-1181x788

photo_2021-11-04_13-20-23-3-1181x788
газета «Бярэзiнская панарама»