Зверым час? Па імянным гадзінніку Дэпартаменту аховы МУС Беларусі!

     Менавіта гэтую пачэсную ўзнагароду ад імя начальніка Дэпартамента аховы палкоўніка міліцыі Аляксандра Шэпелева атрымалі ў сераду за ўмелыя і прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры затрыманні злодзеяў, чацвёра работнікаў Бярэзінскага раённага аддзялення Дэпартаменту аховы прапаршчык міліцыі, міліцыянер-кінолаг групы затрымання Анатолій Жораў, старшына міліцыі, камандзір аддзялення групы затрымання Павел Казлоўскі, старшына міліцыі, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Іван Пятровіч і вартаўнік 3-га разраду падрадзялення аховы Мікалай Хамянок. Узнагароды ім уручыў начальнік абласнога ўпраўлення аховы палкоўнік міліцыі Алег Царук. Бярэзінскія ахоўнікі 12 лістапада папярэдзілі спробу крадзяжу аўтазапчастак з тэрыторыі ахоўваемага аб’екта.

     – Першым злодзеяў заўважыў пільны вартаўнік, — расказвае начальнік Бярэзінскага раённага аддзялення Дэпарменту аховы Данііл Тарацін, — а потым у работу па затрыманні ўключыліся і астатнія супрацоўнікі. Схема крадзяжу ў злодзеяў была нескладанай: адзін перакідваў запчасткі цераз агароджу другому, а трэці павінен быў перавезці ўкрадзенае. У ходзе адпрацоўкі тэрыторыі афіцэры аховы знайшлі і аўтамабіль, на якім планавалася перавезці ўкрадзенае. Як высветлілася ў ходзе следства, гастралёры пражываюць ў Смалявічах, нідзе не працуюць, а двое з іх ужо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Цяпер тэрмін пакарання пагражае ўсім. Спадзяюся, што ён стане для іх апошнім і злодзеі надоўга запомняць аператыўнасць і прафесіяналізм бярэзінскіх ахоўнікаў!

IMG_7987-с-Средняя

IMG_7990-с-Средняя

 

IMG_8002-с-Средняя

 

IMG_8005-с-Средняя

газета «Бярэзiнская панарама»