Запаветы моладзі ад ветэрана вайны!

      Завіталі да ветэрана вялікай Айчыннай Вайны Сафіі Стасевіч і моладзь Бярэзіншчыны: галоўны рэдактар раённай газеты Юлія Букель, першы сакратар РК БРСМ Кацярына Аўрамчык і начальнік Бярэзінскага раённага аддзялення Дэпармента аховы Данііл Тарацін!

     — Са святам! Дзякуй за Перамогу, Сафія Пятроўна, — віншавалі госці ветэрана.

     А Сафія Пятроўна напісала своеасаблівы наказ-пісьмо моладзі. Можна сказаць, запаветы ад Бабулі Сафіі (ветэран любіць, калі яе так называюць).

Запаветы ад бабулі Сафіі моладзі:

  1. Беражыце мір!
  2. Працуйце аддана на карысць сінявокай Беларусі, праслаўляйце сваёй працай нашу краіну. Будзьце патрыётамі сваёй краіны.
  3. Ніколі не забывайце гісторыю, паважайце старэйшых. Каб Дзень Перамогі заўсёды для беларусаў быў святым днём.

Дзякуй за перамогу! 

     Дзякуй вам, Сафія Пятроўна, усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за Перамогу, за мірнае неба, за квітнеючую сінявокую Беларусь. Дзякуй за вашу мудрасць, за настаўленне і запаветы. Мы, моладзь Бярэзіншчыны, абяцаем, што будзем годнымі патрыётамі сваёй краіны, будзем працаваць на карысць нашай Беларусі! Ніколі не забываць гісторыю. І заўсёды для нас 9 Мая будзе святым Днём Перамогі!

1

3

5

33b208be984b7f1294026d9bb5a7af7f_L

www.berezino.by