Супрацоўнік Мядзельскага аддзялення аховы — пераможца міжнароднага фестывалю па сілавых відах спорту

      У Мінску прайшоў міжнародны фестываль па сілавых відах спорту «Залаты тыгр», які праводзіла Нацыянальная асацыяцыя паўэрліфтынгу — Расія і яе беларускае прадстаўніцтва.
     У спаборніцтвах прынялі ўдзел мядзяльчане: Арцём Махніст, Андрэй Яцына і Мікіта Яцына (міліцыянер узвода міліцыі Мядзельскага аддзялення аховы, на фотаздымку справа). І ўсе трое занялі першыя месца ў сваіх дысцыплінах.
res-scale-2_00x-scaled
     У народным жыме Арцём Махніст выжаў штангу масай 102.5 кілаграма 25 разоў, а Мікіта Яцына штангу вагой 70 кілаграмаў — 32 разы.

     Андрэй Яцына зняў першае месца ў дысцыпліне ПРО. Рускі біцепс ва ўзроставай катэгорыі ветэраны (55-59 год) і вагавай катэгорыі да 90 кілаграмаў. Пры гэтым ён выканаў нарматыў майстра спорту Нацыянальнай асацыяцыі паўэрліфтынгу-Расія.