Дзве пяцёркі за службу

     Сёння ў Валожынскім аддзяленні Дэпартамента аховы свята. Калектыў, што ў складзе каля 75 чалавек на высокім узроўні выконвае задачы па ахове маёмасці грамадзян і арганізацый, адзначае юбілей – 55-годдзе стварэння раённай структуры.

Рисунок6

Рисунок2

     За гады, вынік якіх падводзіць лічба з дзвумя пяцёркамі, структура, штат, месца дыслакацыі падраздзялення некалькі разоў мяняліся, удасканальваўся і яго тэхнічны арсенал. Па-рознаму выглядалі і гадавыя справаздачы аб колькасці аб’ектаў, узятых на ахову. Сёння гэта 15 кропак з фізічнай аховай, з пультавай – 40 устаноў і больш за 16о жылых памяшканняў ці будынкаў (кватэры і дамы г. Валожына і прыгарада), а таксама больш за 100 аб’ектаў на раёне.

ГЗ в составе Мил.-вод. Легкодимова А.В., мил.-кин. Степаненко С,И. и служебн. собаки

     Дзяніс Пачыкоўскі – 7-ы кіраўнік аддзялення. Ён узначальвае калектыў ахоўнікаў без малога 10 гадоў. Зараз носіць маёрскія пагоны, але не забывае час, калі маладым капітанам прыйшоў у аддзяленне. Да гэтай пары карыстаецца парадамі сваіх папярэднікаў Івана Чэпіка, Міхаіла Таўгяня, Валерыя Мамонькі. Дзяніс Вайцехавіч шчыра рады, што побач з ім такія шматвопытныя супрацоўнікі, як кадравік Святлана Васілеўская (у 2021 годзе чарговы раз была прызнана лепшай па прафесіі), бухгалтар Ларыса Салаўцова, інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Сяргей Уланчык, былы старшы інспектар групы міліцэйскай і вартавай аховы Аляксандр Таўгень, камандзір узвода міліцыі Генадзій Крамянецкі, пультавікі Марына Сівая (больш за 30 гадоў на адной пасадзе), Ірына Лёшына і Любоў Бацян (абедзве працуюць амаль па 30 гадоў), кінолаг Дзмітрый Філіповіч з гадаванцам Сцівам і іншыя супрацоўнікі.

DSCN1486

     Калі гутарка ідзе пра цікавыя выпадкі, то перш-наперш у аддзяленні ўзгадваюць гісторыю, што даўно абрасла легендамі. У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Валожыне затрымалі зладзеяў, якія знаходзіліся ва ўсесаюзным пошуку. Гастралёры пажадалі “зазірнуць” у магазін “Культтавары”, што размяшчаўся на ўзгорку за вакзалам. Яны былі ўпэўнены: ахоўнікі маленькага гарадка па начам спяць. Памыліліся. На шчасце такія гучныя справы – рэдкасць. Аднак нядаўна зафіксаваны даволі яркі момант. Літаральна месяц таму міліцыянер-вадзіцель Яўгеній Мілеўскі вяртаўся са службы дадому. Ля магазіна “Еўраопт” заўважыў, як невядомыя “размалёўваюць” аўтобусны прыпынак. Адданы сваёй справе чалавек не праехаў міма. У выніку яго аператыўных дзеянняў шкоднікаў затрымалі, па факце ўзбуджана крымінальная справа.

     Дзяніс Вайцехавіч папрасіў праз раённую газету павіншаваць з прыгожым юбілеем ветеранаў службы, а таксама запэўніць грамадзян: у адзяленні аховы вельмі сур’ёзна ставяцца да сваіх абавязкаў, таму маёмасць, давераная ім, абавязкова застанецца недатыкальнай. Кіраўнік падраздзялення ўпэўнена сцвярджае: калектыў, якім ён кіруе, стаіць на трох кітах – захаванне традыцый, імкненне адпавядаць сучаснасці, дэталёвае прагназаванне і планаванне будучыні.

     Сярод вопытных супрацоўнікаў аховы ў першую чаргу называюць старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі Уладзіміра Жалтко. Пра такіх, як ён гавораць: “Усё жыццё на адным месцы”. Сапраўды, у далёкім 1988 годзе, звольніўшыся са службы на Балтыйскім флоце, Уладзімір Іванавіч прыйшоў у аддзяленне аховы і ніводнага разу нават не падумаў шукаць іншых магчымасцей для рэалізацыі сваіх жыццёвых планаў і спадзяванняў. У калектыве начальніка аховы ўчасткаў , шматдзетнага бацьку, уладальніка медаля “За выдатную воінскую службу” 3-й ступені цэняць і паважаюць. Дарэчы, высокую дзяржаўную ўзнагароду СССР старшы матрос з Беларусі атрымаў за тое, што ў складзе групы вадалазаў-разведчыкаў забеспячваў варту карабля, на якім на перамовы ў Рэк’явік у 1986 годзе прыбыў кіраўнік Савецкай дзяржавы Міхаіл Гарбачоў.

volozhin.gov.by