Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі да дзяцей з лагера «Рубікон»

     Сёння супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі ў вёску Чараўкі да дзяцей з палатачнага лагера ваенна-патрыятычнай накіраванасці «Рубікон». У ім адпачываюць вучні гімназіі-інтэрната Мядзела.
     Камандзір узвода міліцыі Дзмітрый Варабей паведаміў, што яны прыехалі, каб зрабіць больш разнастайным вольны час у лагеры, расказаў дзецям пра работу аддзялення, нагадаў па правілы бяспечных паводзін.
     Разам з супрацоўнікамі прыехаў службовы сабака Крафт. Ён паказаў дзецям свае навыкі пад кіраўніцтвам міліцыянера-кінолага групы затрымання Сяргея Скавародкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі маглі прымераць амуніцыю супрацоўнікаў, атрымалі адказы на пытанні.

106944_bzzt
dsc_1075_bzzt
dsc_1041_bzzt
0960_bzzt
0972_bzzt
0981_bzzt
dsc_1083_bzzt
dsc_1094_bzzt