Сярод прызёраў «Воднага забегу» — супрацоўнік Дэпартамента аховы

     30 ліпеня ў Мядзеле адбыўся традыцыйны «Водны забег». Для дарослых спаборніцтвы ў бегу па вадзе праходзілі на дыстанцыях ад 5 да 25 кіламетраў.

     Удзел у забегу на 10 кіламетраў прыняў супрацоўнік Мядзельскага аддзялення аховыАляксей Стрэльскі. Праваахоўнік паспяхова справіўся з дыстанцыяй і фінішаваў трэцім.

     Аляксей служыць ў Дэпартаменце аховы на працягу двух гадоў. Увесь вольны час прысвячае трэніроўкам. Бегам займаецца самастойна, на аматарскім ўзроўні, але ўпэўнены, што гэта не перашкаджае таму, каб перамагаць!

     «Удзел у бегавым спаборніцтве — мой першы вопыт. У мінулым годзе наведваў «Водны забег» у якасці гледача. У гэтым годзе вырашыў выпрабаваць свае сілы на дыстанцыі. Такі высокі вынік для мяне — нечаканасць. Але зараз я ўпэўнены, што мае заняткі праходзяць не дарма і я рухаюся ў правільным кірунку» — дзеліцца бронзавы прызёр.  

dsc_2491_bzzt

2007_bzzt

 

503_bzzt