Удзельнікамi рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства 2022” сталі супрацоўнікі Дэпартамента аховы

     Рэспублiканскую акцыю “Сімвал адзінства 2022” праводзіць РГА “Патрыёты Беларусі” пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аўтапрабег стартаваў у Полацку і пройдзе праз усе 118 раёнаў краіны. Раёны перадаюць “Патрыётам Беларусі” шасцярэнькі, з якіх потым збяруць адзіны механізм — гадзіннік. Асноўная ідэя — адзінства беларускага народа пачынаецца з кожнага. Толькі разам мы моцныя і існаваць пааасобку не можам.
     Побач з помнікамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай, удзельнікі акцыі ўстанаўліваюцца таблічкі з QR-кодам (ён вядзе на партал з інфармацыяй пра ваенны час). А ва ўстановы адукацыі перадаюць тэматычныя закладкі. Удзельнікі аўтапрабегу наведалі Мядзельшчыну. Раён прыняў эстафету рэспубліканскай акцыі ў Вілейскага, і аўтапрабег (да яго далучыліся і шматлікія жыхары раёна) рушыў далей — да помніка партызанам і партызанкам зямлі нарачанскай.
     Пра сімвалічнасць таго, што сустрэча адбываецца ў гэтым знакавым для жыхароў Мядзельшчыны месцы, гаварыў, адкрываючы мітынг, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. Сёлета споўнілася 70 год з таго часу, як упершыню тут ушаноўвалі воінскі і працоўны подзвіг. Алег Алегавіч узгадаў, як шмат аддала Мядзельшчына ў змаганні за свабоду і незалежнасць краіны і падкрэсліў: “Памяць пра ўсё гэта захоўваецца ў нашых сэрцах і ў наш неспакойны час робіць нас мацнейшымі. Перад намі стаяць выразныя і вельмі важныя для існавання і развіцця дзяржавы задачы. Гэта перш за ўсё абарона нашай гістарычнай памяці, культурных і маральных каштоўнасцей, умацаванне інстытутаў дзяржаўнасці і эканамічнай магутнасці краіны. Усё гэта дасягаецца самаадданай працай, высокай грамадзянскай адказнасцю, верай у нашы ідэалы і, самае галоўнае, пераемнасцю пакаленняў. Жадаю ўсім нам поспехаў на гэтым шляху ў імя росквіту нашай краіны — роднай Беларусі!”
     Алег Бароўка перадаў шасцярэньку з надпісам “Мядзельскі раён” лідару “Патрыётаў Беларусі” Мікалаю Зарубіцкаму. За цёплы прыём дзякавала намеснік старшыні “Патрыётаў Беларусі” Ганна Харута. Старшыня Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў і настаўнік Сваткаўскай сярэдняй школы Рыгор Хіла гаварыў пра неабходнасць пераемнасці пакаленняў, пра патрэбу для кожнага маладога чалавека адчуваць падтрымку. Пра важнасць захавання міру гаварыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гардон. “Беларускі народ — мірны народ, а кіраўніцтва краіны праводзіць мірную палітыку. Аднак трэба заўсёды быць гатовым бараніць Радзіму, калі ў гэтым будзе патрэба”, — падкрэсліў Міхаіл Гершэнавіч і ад імя ўсіх былых партызан пажадаў усім найперш мірнага неба.
     Удзельнікі мітынгу — жыхары раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада, супрацоўнікі РАУС, Дэпартамента аховы, аддзела па надзвычайных cітуацыях ўсклалі да помніка вянкі і кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Ля прыступак да помніка была ўсталявана таблічка з QR-кодам.
dsc_7714_bzzt
dsc_7668_bzzt
dsc_7756_bzzt
dsc_7671_bzzt
dsc_7762_bzzt
dsc_7813_bzzt