Завіталі сюды вучні трох устаноў адукацыі горада. Ім расказалі пра асаблівасці службы аховы, работу аддзялення і патрабаванні да супрацоўнікаў. Паказалі аснашчэнне аўтамашын і работу кінолага.
А яшчэ школьнікі пабачылі, як супрацоўнікі валодаюць прыёмамі рукапашнага бою, як арганізавана праца аддзялення, даведаліся пра аснашчэнне супрацоўнікаў.








